:

Беларуска-катарская дагаворна-прававая база

Дагаворна-прававую базу двухбаковых адносін складаюць міжурадавыя пагадненні аб эканамічным, гандлёвым і тэхнічным супрацоўніцтве, аб садзейнічанні ажыццяўленню і ўзаемнай абароне інвестыцый, аб пазбяганні падвойнага падаткаабкладання, аб ваенным і ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве, аб супрацоўніцтве ў сферы бяспекі, аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і адукацыі, аб супрацоўніцтве ў галіне культуры, аб бязвізавых паездках па дыпламатычных і спецыяльных пашпартах, аб паветраных зносінах, аб супрацоўніцтве ў галіне сродкаў масавай інфармацыі, аб супрацоўніцтве ў прававой сферы, аб заснаванні Сумеснага камітэта.

Падпісаны міжурадавыя мемарандумы аб узаемаразуменні па супрацоўніцтве ў галіне спорту, турызму, аховы здароўя, у галіне папярэджання і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі і катастрофы.

Акрамя таго, заключаны пагадненні аб заснаванні Сумеснага дзелавога савета паміж БелГПП і ГПП Катара, аб стварэнні Савета дзелавога супрацоўніцтва паміж БелГПП і Асацыяцыяй катарскіх бізнесменаў, аб супрацоўніцтве паміж БДУ і Катарскім універсітэтам, мемарандумы аб узаемаразуменні па супрацоўніцтве паміж Нацыянальнымі алімпійскімі камітэтамі Беларусі і Катара, па супрацоўніцтве паміж БелТА і Катарскім агенцтвам навін, па супрацоўніцтве паміж Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь і Цэнтрабанкам Катара, шэраг іншых міжведамасных дакументаў.

Падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні па супрацоўніцтве ў галіне спорту паміж Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры і спорту Дзяржавы Катар і Мемарандум аб узаемаразуменні па ўзаемавыгадным дзелавым супрацоўніцтве паміж «Белэксімгарант» і Катарскім банкам развіцця.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці